RYCYN's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
RYCYN's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Tuesday, December 1st, 2009 | | 12:18 pm |
| | Sunday, November 29th, 2009 | | 1:26 pm |
Кампанія Ісуса
Калісьці ў невялічкім тэксьціку пад назвай "Гетэратопіі" Мішэль Фуко згадваў, да прыкладу, таямнічую калёнію езуітаў недзе ў Парагваі. Там індзейцаў сялілі на крыжападобных вуліцах, клалі спаць і падымалі бомканьнем касьцёльнага звона ды пільна, за дапамогай адмысловых календароў, кіравалі працэсам рэпрадукцыі. Мэсапатамскі Горад Сонца прапаў з майго далягляду на 20 гадоў. І набрыў я на яго выпадкова, зьбіраючы зьвесткі пра найпапулярнейшага сёньня ў Заходнім паўшар'і акардэаніста - Эль Чанга Спасюка. Чанга Спасюк родам з горада Apostoles, у правінцыі Missiones, Аргентына, акурат пасярод былой краіны Compañía de Jesús. Украінец з "тварам праваслаўнага прарока" грае традыцыйную музыку мясцовых гаўча, на рытмічнай аснове вальса, полькі, мазуркі і скаціша. Што б сказалі на гэта езуіцкія заснавальнікі Асноваў Каталіцкай Культуры - невядома, але ўніяцкай Маці Божай Гошаўскай, здаецца, падабаецца. Чанга Спасюк грае галіцыйскую польку "Ёсып"Чанга Спасюк і Раўль Барбоза граюць нешта, падазрона славяна-нямецкае. | | Saturday, November 28th, 2009 | | 5:56 pm |
100 аргумантаў на карысьць неадкладнага самагубства Роланд Топар 1. Гэта найлепшы спосаб, каб пераканацца, што ты жывы. 2. Зьняпраўджу вынікі апошняга перапісу насельніцтва. 3. На банкеце пад зямлёй на аднаго мяне і чакаюць. 4. Хіба загнаных коней не прыстрэльваюць? 5. Вырасту ў вачах сучасьнікаў. 6. Унікну страху перад 2000-м годам. 7. Зусім як юны Вертэр! Ужо ніхто не будзе сумнявацца ў маёй культурнасьці. 8. Падкладу сьвіньню майму раку. 9. Давяду, што мой гараскоп хлусіць. 10. Зьнішчу майго псыхааналітыка. 11. Пазьбегну ўдзелу ў выбарах. 12. Гэта бездакорны сродак ад аблысеньня. 13. Нарэшце ўсё пачну з нуля! ( Read more... ) | | Sunday, November 1st, 2009 | | 7:16 pm |
| | Saturday, October 31st, 2009 | | 10:35 pm |
Камін-камін
Выключыць і ўключыць... Дзевачка-З-Кадзілам ня хоча прызнаць, што пытаньне пра "гомасэксуалістаў" для сёньняшняе Усходняе Эўропы гэткае ж прынцыповае, як і "яўрэйскі вапрос" 100 гадоў таму. Мы ж ня супраць жыдоў, тым болей - гэта мы і вырашаем, хто "жыд", а хто свой парань. Яны там у сваёй Эўропе разлажыліся й ня бачаць Дызраэлі пад самым носам. Французы абжыдовелі, немцы зжыдзіліся, а чэхі... Мамка Томаша Масарыка прыжыла дзіця ад Натана Рэдліха. Хай сабе жыве, але чаму ён усюды носа суне, мяшанец масонскі! Вот хай бы ён, Томаш гэты, выйшаў ад нас і чэсна прызнаўся: так-і так, вінаваты, бабуля падгуляла з вадалазам. І тады б мы яго выключылі, а пасьля, дапусьцім... уключылі. Алі ж ён ні хоча, ганарыцца німаведама чым, а фамілію зьмяніў і ні славянін, ні каталік... А будзеце працягваць утыкаць пер'е ў сраку і разбэшчваць моладзь - дык ёсьць на вас, Мэндэльсонаў, і запасны рэцэпт: "Уключыць і Выключыць", па-нашаму, па-арыйску. Роланд Топар, L'homme Aux Valises | | Wednesday, October 21st, 2009 | | 10:23 pm |
Літвін і Перапішчык Глянь, ліцьвіны вунь едуць! Едуць з начнога набегу, Са здабычай, што ўзята зброяй у замках ды ў цэрквах... А.Міцкевіч, "Конрад Валенрод". | | Tuesday, October 20th, 2009 | | 12:24 pm |
Наш кампот Як добра беларусу мець пад рукой суседа, які скажа ўсю сваю праўду пра іншага суседа. Мой секретарь Н.Кудрявцев в свое время сбежал из уютного восточноевропейского государства, в течение двух десятилетий внедрявшего свой вариант ведического ретро-платонизма. Он до сих пор с некоторым ужасом рассказывает о тысячах чиновниц с дипломами специалисток по психологии народного танца; о десятках тысяч чиновников, поющих по четвергам в клубах древние хоровые песни; о вступительных экзаменах на юридическом факультете, где абитуриенту требуется указать местоположение Отец-Камня своей родной волости, и т.д. Страной неизменно руководили национально ориентированные силы, упрекающие друг друга в недостаточной этничности, а на дни летнего солнцестояния государство дружно вымирало, ибо все, включая совет министров и президента, переодевались в кокошники и отправлялись на дачи справлять Сакральные Обряды с прыжками через костер, поисками папоры-цвета, пивом, водкой и шашлыками.
Все это не спасло страну победившего фолка ни от ведического рагнарёка в демографии, ни от богатырских откатов в госструктурах, ни от былинных масштабов секс-индустрии. Сегодня около четверти её льняноволосых жителей работает обычными таджиками в менее платонических краях, а власти продолжают долдонить о Сохранении и Развитии Наследия Предков...У 1999-м ад міліцыі на Пуліхава мы ўцякалі ўтрох. Было страшна, што, ужо азызлы і вялы, ІП-шнік Саша не пералезе праз плот, а знэрваваная асьпірантка Сьвета зачэпіцца за корч. Цяпер Саша памёр, а Сьвета з'ехала ў Вену. Іншага "Рагнароку" ня будзе. Апроч таго, што Коля Астрэйка з ільнавалосай дачкой глядзяць у тэатры "Бармалея". | | Saturday, October 17th, 2009 | | 11:25 am |
| | 12:04 am |
Пітэр Брук выпаў з рук
Кампанія была невялікая: я, mimesis і empathia. 45 тысячаў на траіх - не крытычна. Хто ж ведаў, што гэтыя двое ня ўмеюць сябе паводзіць у залі... Ня браць падлеткаў у тэатр! Максымум - "Бармалей" у Цюзе. Я ім - пра вялікага і апошняга, наш суайчыньнік, унікальная магчымасьць, дзецям будуць распавядаць... А яны пытаюцца ў мяне, чаму дэкарацыяў вобмаль. Чаму-чаму - minimalistischer Teather, вось чаму! Небагата, але чысьценька. Паглядзіце, кажу, якая вялікая акторка, якая плястыка, як па-нямецку шпарыць! А яны цікавяцца ў мяне ейным этнічным паходжаньнем. "Вам так нэ будэ", - адказваю са злосьці. Далей-болей, на сцэну ўвогуле не глядязць, зачапіліся сваім марожаным за суседзяў. Добра, прыпадкам аказаўся прыстойны чалавек, знаўца традыцыі kryviec. Ён ім-ткі патлумачыў, што такое entartete Kunst і ў якое мейсца трэ' каналізаваць нацыянальныя сілы. Спэктакль быў цікавы, пра тэатр і людзі ў ім. Каб мае засранцы не палезьлі да музыканта, Франчэска Аньела, " паіграць на этай штуке", так бы і не даведаўся пра існаваньне народнага постмадэрнісцкага інструмента, " ХГанг" называецца. Хораша ў немцаў прыдумана, а то я баяўся, што гэта ізноў наш суайчыньнік, Леў Сяргеевіч Тэрмэнвокс. | | Monday, October 12th, 2009 | | 8:58 pm |
De la musique avant toute chose
І я, мой дружа Анакрэонце, не люблю кацапаў. Але каму, як не табе, ведаць: яны - усяго толькі функцыя нашага галаўнога мозгу. Руская Народная Песня " Ах зачэм эта ноч" была напісаная М. Бакалейнікавым паводле словаў А. Давыдава, на зіяючых вяршынях фін-дэ-с'еклю. Там мне панятна ўсё, уключаючы ідыёцкі фінал. Я і сам так не магу. " И решил я тогда Жизнь покончить свою. Вышел на берег я… Над рекою стою…
Вынул острый кинжал И пронзил себе грудь – Пусть невеста моя Похоронит мой труп." Закалупаць сябе кінжалам, і чакаць да канца куплета. Палюбіце мяне дохленькім, о тыя, хто сабраліся паглядзець на сьмерць самурая... ( Ажно 2 Юцьюбы ) | | Friday, October 9th, 2009 | | 11:13 pm |
Драўлянікі
У мінулы чацьвер мой любімы дзядзька Дзіма здзейсьніў тое, пра што даўно марылі бальшавікі. І казаў спадар Садоўскі... Gudeti - зьбеларушваць; gudejimas - зьбеларушваньне; gudinamasis - беларусізатар; gudiskumas - беларусізм... Дзядзька Дзіма стаў у цэнтр і аб'явіў: "А цяпер будзе літоўскі танец, по-нашэму называецца " ДРАЎЛЯНІКІ"". Ні бяды, што падобна на "Дранікі" і "Грачанікі" адначасова... Абы людзям зрабіць харашо... ( Read more... ) | | Saturday, October 3rd, 2009 | | 12:19 am |
Мысьленна с вамі
Сёньня я ўпершыню трымаў у руках канцэрціну і банданэон. Кул! Канцэрціна была воооот-такая, але за 7 рублёў, а банданэон - ВОООТ ТАКІ, але за 10. Канцэрціна ў калекцыю трапіла з цырку чэсна і благародна, банданэон вылез з шафы энкавдзіста-франтавіка. Прачытаўшы " ліст 7-х" і зайчыкаў-завочнікаў, узгадаў, як сыходзілі з БДУ сьвяцілы гуманітарыстыкі Сямёнава і Філіповіч. Іх на ФФСН душылі-душылі, душылі-душылі, а яны разаслалі е-ліст калегам і завочнікам... Ня можам маўчаць, Зелянкоў задушыў навучальны працэс... І галоўнае: "на факультэце пракцічаскі правалена сацыяльна значымая акцыя - чценьне курса "Історыя Вайны", а нездаровая атмасфера вынуждае лучшыя кадры бяжаць у чужды, бесканечна чужды ЕГУ"... Усёт-кі канцэрціна лучша. На фота - каўказскі рададэндран, з віду абманчывы, паскудства рэдкаснае... | | Tuesday, September 29th, 2009 | | 11:58 pm |
2 месяцы таму
28 ліпеня, у гарах быў глад, мор, з-камня-пад, і жабы ляцелі зь неба. Я не кажу: "подзьвіг", але нешта чалавечаскае ў гэтым ёсьць. Раз на год можна пабыць чалавекам. | | Friday, September 25th, 2009 | | 1:18 am |
І сусьлік - мой друг і сасед
Замест немца з малатком Зямля прыслала на Саракш чарговага Максіма Камэрэра, хаця чамусьці з барадой. "К нам прыехаў ізвесны багаслоў аўтар папулярных кніг айцец Андрэй Кура Ёў", - паведаміў прарэктар. Падумаў і дадаў - "Ооочэнь ізьвесны у Расіі". Максім фрывольна жартаваў, рабіў палітычныя намёкі і прыводзіў у прыклад таінсцвенных католікаў. Ідэолагі прывычна хваляваліся, навінкаўскія сястрыцы хіхікалі, таінсцвенныя смаргонскія католікі, стоячы ў праходах, ціскалі аднагрупніц. Бапцісты, праўда, усё запісвалі. Якая драма... Пакласьці 20 гадоў на місію сярод моладзі, і пабачыць, што гэтым месным чадам да аднаго месца і добры Шэўчук, і злыя каўказцы, і аранжавыя вярблюды, і залатыя купала, і акадэмік Ізумрудаў. Хрысьціянства у нас у стране ужо прапаведавана, і здадзена ў мінулым сэмэстры. Разам з "вайной", "карупцыяй" і "энэргасберажэннем". Мала-мала, і будзе як у Ляскова: "А Вы паязжайце-паязжайце к нашым адзінаверцам, к малдахам і валахам. Аны Вас за грошы з кім хочаш пажэняць, хоць з роднай сястрой". | | Tuesday, September 22nd, 2009 | | 1:00 am |
Вузкі круг мінскіх качагараў
Сустрэць таямнічую жж-юзэршу на вуліцы , пазнаць па аватары і развіртуаліцца... От дзіва! Я дык у які рэстаран ні зайду, людзі з-за сталоў ускокваюць і бягуць упрочкі! Усе юзары, як адзін... Маршалак кідае мікрафон вобзем і пачынае вершы Маршака-нашага- ўсяго Хадановіча чытаць, пачотны госьць выбачаецца, што рана напіўса... Сам малады за ручку вітаецца і нагадвае: "А мы ж с Вамі ўзаемныя фрэнды..." Вясельле у фармаце флэшмобу... А дзе спрашываецца простыя людзі? Я ў знак пратэсту проці беспадстаўнае віртуалізацыі падышоў да стала і з'еў мяса надзеі нашай паэзіі pan_tadeush. Выкачаў, па рэцэпту Дубаўца, і з'еў. А надзея не заўважыла. Хотя публика у нас тут довольно своеобразная. Олежка, например,буддист. Последователь школы "дзен". Ищет успокоения в монастыре собственного духа... Худ - живописец, левое крыло мирового авангарда. Работает в традициях метафизического синтетизма. Рисует преимущественно тару - ящики, банки, чехлы... - Ну, а я - человек простой. Занимаюсь в свободные дни теорией музыки. Кстати, что вы думаете о политональных наложениях у Бриттена?Для слабавідзяшчых нагадваю - У чацьвер танцы у Жар-Птушцы. ХТО ПРЫНЯСЕ З САБОЙ АКУРАТНУЮ КРУГЛУЮ ЖЭРДКУ Ў 3-4 МЭТРЫ - БЯСПЛАТНЫ ЎВАХОД і 2 ЖЭТОНЫ ПАІГРАЦЬ НА АЎТАМАТАХ. Гэто ні жарты, для танца нада. | | Wednesday, September 16th, 2009 | | 8:53 pm |
Як прапаведаваць вышыванкай
Адзіны Дзень Палітычнага Інфармавання прайшоў на ўра. Лекцыю адмянілі, усіх сагналі ў залю і прывялі... Не мянта, не чаргінца, і нават не ветэрана слаўнага ўз'яднання нас свамі - із самой Масквы прыехаў праваслаўны тэлежурналіст Васіль Яцкін. Я не знаю, як маскалі прапаведуюць у сябе, на адной шостай. Але я прасядзеў 1,5 гадзіны ў красным угалку - як на спектаклі пабываў. З удзелам зорак "Не радзісь красівай", калі хто панімае. Вялікі Праваслаўны Чос! " Да вас мы пабывалі ў школах, акадэміях і на базе мінскага спецназа - но такіх как вы духоўных ў міры не найці". Падкінутая Амерыкай кукла Барбі расла-расла-вырасла і забіла Чабурашку, Яцкіна-мама знялася ў фільме пра Шамякіна, сатаністы пілі кроў саседзяў разам з іх "родавымі грахамі", манахіня-псіхолаг дагала разаблачыла мэтрасэксуалаў, Курт Кабэйн пагіб з-за плахіх слоў у песьні... - Дзеці, проці какога духоўнага закона зграшыў Курт Кабэйн? Ну, ты скажы, красавец такі... - Абрэзаў корні... - Прааавільна, аграрны ты мой чалавек, беларус дарагой...Было абяцана расказаць пра міравую змову проці прэзідэнта, але госьця ў цёплым клімаце развезла... - А вот я хаджу ў касаваротцы, таму што эта нашыя корні... А ўсе дзяўчаты ў Свята-Аляксееўскай абіцелі ходзяць у сарафанах, бо так недастаткаў у фігуры не відаць. А ў Вас есьць сарафан касаваротка? Падніміце рукі, аграрныя мае...Ну, у мяне пракцічаскі пашыта вышыванка, але рукі я не падняў, сказаўся недахоп духоўнасьці:(. Нягледзячы на "Слава Богу", г-н Яцкін неўдзяржыма нагадаў мне транс-савецкія "чосы" позьніх 80-х. Валшэбнікі і астранаўты, анты-алкагалісты і барцы с сіянізмам... "Спасіба Вам, лучшая ў сьвеце аграрная публіка". Трэцякурсьнік на 5-м радзе слухаў-слухаў пра касавароткі і руку цягне: - Што, красавец, у цябе есьць нацыянальная адзежда? - Нет, но есьлі Вы паможаце матэрыяльна, то будзе..." Дарагая Зямля, калі ўжо нельга абысьціся без прагрэсараў, то прышліце к нам на Саракш немца з малатком. Маскалі тут чота не кацяць. | | Saturday, September 12th, 2009 | | 1:46 pm |
Пахавайце мяне на YouTube
Калі дадаць да Юры Дземідовіча Сашу Рыбака і закрасіць тоўчанай Ксеняй Сітнік... То атрымаецца наш з Молатавым любімы з дзяцінства эма-танец MAMUSHKA. Пры праслухоўваньні задам наперад выразна чуваць Томa Вэйтсa і Вуячычa. | | Tuesday, September 8th, 2009 | | 11:53 am |
Перафразуючы Бярдзяева: каб зразумець вялікую хлусьню камсамола, трэба зразумець ягоную вялікую (эсцецічную) праўду. Песьня " Morgen, morgen, nur nicht heute" з фільму "Кабарэ" - лепшае, што я бачыў па тэме. Стопудова, калі б мне трапіліся такія праборы з красаўцамі 15 гадоў таму - уступіў бы ў гурт "Камаедзіца". А зараз - плюю і з'яжджаю, гармон не той сыстэмы. | | Monday, September 7th, 2009 | | 11:11 pm |
Не п'е, але нюхае
Аляксей Янукевіч - зацяты анты-алкагаліст, але - зусім не агідны. Можа таму, што з кожнай чаркай, выпітай побач зь ім, ён робіцца ўсё весялейшым і больш гаваркім. Другі такі бачаны мною фэномэн - Юзік Лабэцкі, але гэнаму здароўе піць ні пазваляе. | | Wednesday, September 2nd, 2009 | | 12:21 am |
 Радасны хтосьці вітае радасных кагосьці ў кастрычніку 38-га, недзе ў Цешынскім. Качыньскі, безумоўна, руліць. Калі гэтая традыцыя жалю вартых перапросінаў - усё, што нам у Еўропе застанецца ад хрысьціянства, то і тады мы багацейшыя за Газпром. Зрэшты, 80 гадоў таму славянскія руч'і яшчэ спрачаліся, скачучы вакол крыжоў і бацюшкаў.  |
[ << Previous 20 ]
|